Адаскевіч Уладзімір Пятровіч | Энциклопедикс

Адаскевіч Уладзімір Пятровіч

(29.9.1956, г.п. Радунь Гродзенскай вобласці). Урач, спецыяльнасць дэрматавенералогія i касметалогія. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1979). Прафесар, доктор медыцынскіх навук, загадчык кафедры дэрматавенералогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсіэта з 1996 да гэтага часу. Дацэнт кафедры скурных i венерычных хвароб ВДМІ (1995-96), дактарант кафедры скурных i венерычных хвароб ВДМІ (1992-95). асістэнт кафедры скурных i венерычных хвароб ВДМІ (1990-92). «Асоба года» Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта (2000). Узнагароджаны медалём Польскага таварыства дэрматавенеролагаў (2001), знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2003), бронзавым знакам Еўрапейскай акадэміі дэрматологіі i венералогіі (2013), званнем «Ганаровы доктар медыцыны» Польскага таварыства дэрматолагаў i памятным медалём за дасягненні у галіне дэрматавенералогіі (2014, Польшча), Ганаровы сябра Балтыйскай Асацыяцыі Дэрматавенеролагаў (2014, Латвія), Ганаровы сябра Маскоўскага таварыства дэрматавенеролагаў i касметолагаў iмя A.I. Паспелава (2015, Расея), медалём бургамістра горада Гданьск у сувязі з 70-годдзем Гданьскай дэрматагічнай клінікі (2015), Ганаровы сябра Чэшскай Акадэміi Дэрматавенералогіі (2016), Ганаровы сябра Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў i касметопагаў (2016). Старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў i касметолагаў (з 2011 да ц/ч), нацыянальны прадстаўнік у Міжнародным саюзе па барацьбе з інфекцыямі, якія перадаюцца палавьм шляхам IUSTI (2000-16); сябра Еўрапейскай Акадэміі Дэрматалогіі i Венералогіі EADV (з 2001), сябра Асацыяцыі дэрматавенеролагаў Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропы CEEDVA (з 2004), сябра Міжнароднага таварыства дэрматолагаў ISD (ЗШA, з 2006), сябра 3імовай Акадэміі Дэрматалогіі (Швейцарыя, 2008-10), сябра Еўра-Азіяцкай Асацыяцыі Дэрматавенералогіі ЕААД (з 2011), сябра Каардынацыйнага савета дэрматавенеролагаў краін СНД (з 2011), сябра Навуковага Савета Польскай акадэміі дэрматалогіі i алергалоіі (з 2013). Аўтар звыш 300 навуковых и вучэбна-метадычных прац, 4-х падручнікаў, 18 манаграфій. Аўтар i навуковы рэдактар перакладаў з англійскай i нямецкай моў, 19 дапаможнікаў, атласаў i манаграфій па дэрматавенералогіі. Актыўны ўдзельнік i выклэдоўца на сусветных, еўрапейскіх i нацыянальных кангрэсах па дэрматавенералогіі ў 38 краінах свету. Сябра рэдакцыйнай рады 11 замежных часопісаў па дэрматавенералогіі. г. Віцебск, 210023, пр. Фрунзэ, 27, ВДМУ, кафедра дэрматавенералогіі, тэл. +375-212-23-21-49.