Акуневіч Віктар Уладзіміравіч | Энциклопедикс

Акуневіч Віктар Уладзіміравіч

Гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Настаўнік гісторыі ВСАШ № 4 г. Віцебска (1980-82). Асістэнт кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (1982-85). Аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, 1985–88). Загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі (1995–98), кафедры гісторыі Беларусі (1998–2012). З 2012 – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ВДУ. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт (1993). Выкладае дысцыпліны: “Гісторыя Беларусі”, “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”, “Гістарыяграфія”, “Краязнаўства і этналогія Беларусі”, “Сучасныя праблемы вывучэння гісторыі Беларусі”. Навуковыя інтарэсы: гісторыя грамадска-палітычнага руху Беларусі, гісторыя Віцебска і рэгіёна. Аўтар больш 60 навуковых і навукова-метадычных прац апублікаваных як у Беларусі, так і ў замежжы. Рэцэнзент трох школьных падручнікаў па гісторыі Белаурсі. Падрыхтаваў аднаго кандыдата гістарычных навук; больш дзесяці студэнтаў, якія атрымалі 1 – 3 катэгорыі на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. З’яўляецца адным з пачынальнікаў алімпіяднага руху школьнікаў па гісторыі ў Віцебскай вобласці. Працаваў у падрыхтоўцы цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі. За шматгадовую і плённую працу па падрыхтоўцы спецыялістаў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” (2010). ВДУ, каф. гісторыі; тэл. (8-0212)-58-97-38, (+375-33)-317-95-01, Email: hf@vsu.by.