(17.7.1976, в. Вялікі мох Буда-Кашалёўскага р-на). Паэтэса, празаік, кампазітар. Скончыла ГДУ імя Ф. Скарыны (1998). Філолаг. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі “Залаты Купідон” у намінацыі “Песенны жанр” (2013). Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Агмень” Палаца культуры г. Маладзечна. Адукацыя вышэйшая. Аўтар кнігі паэзіі “Не я”, навелы “Мелодыя нябачных крыльцаў”, апавяданняў “Марынка”, “Гадзіннік лёсу”, казак для дзяцей “Восеньская казка”, “Казка пра маленькую лужынку”, і інш. Пад яе кіраўніцтвам выйшла кніга вершаў паэтаў маладзечаншчыны “Агмень” (2010). Друкавалася на старонках”Маладзечанскай газеты”, ”Авангарда”, ”Беларускай нівы”, “Мінскай праўды”, “Літаратуры і мастацтва”, часопіса “Маладосць”, часопіса”Вясёлка”, вучэбна-метадычным дапаможніку ”Музыка ў першым класе”, дзіцячым часопісе “Рюкзачок”, “Тут я бачу свой край” серыі “Маладзечаншчына літаратурная”, ”Міншчына літаратурная”, Будакашалёўшчына літаратурная”, зборніку апавяданняў маладых пісьменнікаў “Кахаць і верыць”і многіх іншых. Шмат піша для дзяцей, супрацоўнічае з дзіцячымі вакальнымі студыямі ”Спяваем разам”, “Нон-стоп”, “Мікс”, ”Буслік”, узорнай дзіцячай эстраднай студыяй імя У.Мулявіна. У рэпертуары гэтых і іншых студый зараз знаходзіцца больш за сорак песень, словы да якіх напісала Таццяна Атрошанка. Песні, напісаныя разам з Аленай Атрашкевіч, Сяргеем Ждановічам, Уладзімірам Сарокіным неаднаразова перамагалі на розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, такіх, як міжнародны конкурс “Кубак Еўропы”, міжнародны конкурс”Маладзічок”, і інш. З песнямі “А-а!!!, “Не пакідай”, ”Споёт Солнце!”, якія напісалі Таццяна і Дар’я Атрошанка, а выканала Даша Атрошанка, тройчы выходзілі ў фінал Рэспубліканскага конкурса “Дзіцячае Еўрабачанне-2011 і 2012, 2014.“. Таццяна Атрошанка супрацоўнічае і з прафесійнымі калектывамі, такімі, як Беларускі дзяржаўны ансамбль”Свята”, які мае ў сваім рэпертуары тры песні, словы і музыку да якіх напісала Таццяна. Песня “Заручыны”, напісаная разам з кампазітарам Леанідам Захлеўным, выконвалася ансамблем “Бяседа” на міжнародным фестывалі”Славянскі базар”.У выкананні А.Салаўёва на “Славянскім базары прагучала яшчэ адна песня, напісаная на словы Т.Атрошанка і муз.А.Атрашкевіч”Без крыльев в небо” (2013). Супрацоўнічае Таццяна Атрошанка і з артыстамі беларускай эстрады, такімі, як Дзмітрый Сяргееў, Даменіка, Аляксандр Салаўёў, актрыса Валерыя Арланава, Вольга Драздова, Алена Бярэзіна і інш.Дарэчы, песня “Пісьмы”, словы і музыку да якой напісала Таццяна Атрошанка, а выканала Алена Бярэзіна, салістка тэатра эстрады Ірыны Дарафеевай, стала лаўрэатам “Песні года Беларусі-2011”. Прэм’ера песні“Птушка шчасця”, аўтарам якой з’яўляецца Т.Атрошанка, гучала падчас адкрыцця фестывалю “Песні і паэзіі “Маладзечна- 2013” ў выкананні заслужанай артысткі РБ Ірыны Дарафеевай. Таццяна Атрошанка спявае і сама. Песні, напісаныя і выкананыя ёй, гучаць на розных радыёстанцыях Беларусі, Польшчы, Расіі. У 2013 годзе выйшаў асабісты дыск песень Таццяны Атрошанка “Внутри огромного города”, прэзентацыя якога адбылася ў кацэртнай зале ПК г. Маладзечна. Т.Атрошанка стварыла мюзікл “О чём шепчут сны”, які можа выклікаць цікавасць не толькі ў маленькіх гледачоў, але і іх бацькоў (2014).