Гімн нашчадкаў беларускай шляхты | Энциклопедикс

Гімн нашчадкаў беларускай шляхты

Ганна Казлова

“Гімн нашчадкаў беларускай шляхты”
Музыка: Ганна Казлова
Словы: Ганна Казлова, Таццяна Сінкевіч

1.
Тут сыйшліся ўсход і захад
– Скрыжаванні ўсіх шляхоў…
У сечах пралівалі разам
Браты-народы сваю кроў.
Яшчэ ў Грунвальдзе з’явілась
Славутасць гербаў і сцягоў,
І мужнасць шляхты беларускай,
Адданасць ўсіх яе сыноў.

Прыпеў: (2 р.)

Пане браце!
Будзем разам
Славу продкаў ухваляць,
Каб любоў да родных ніваў
У нашых сэрцах зберагаць.

2.
Бог паказвае дарогу:
Гонар даражэй жыцця!
Верым у праўды перамогу –
Свет нам будзе, як сям’я!
Шчырасць, Годнасць і Сумленне –
Цэнныя ва ўсе вякі.
Не пакіне нас Натхненне,
Узыдуць Роду каласы.

Прыпеў: (2 р.)

3.
Нас народ благаслаўляе
Шляхам Еднасці ісьці,
Каб цябе, Зямля Святая,
Назаўсёды зберагчы!
Гонар, Годнасць і Сумленне –
Цэнныя ва ўсе вякі.
Не пакіне нас Натхненне,
Узыдуць Роду каласы.

Прыпеў: (2 р.)

Таццяна Сінкевіч

Главная
страница
База данных
"Кто есть Кто
в Республике Беларусь"
Минское
собрание наследников шляхты и дворянства
Издательство "Энциклопедикс" Контакты