Мэты Згуртавання:
Аб’яднанне нашчадкаў старажытных шляхецкіх і дваранскіх родаў.
Адраджэнне маральна-этычных традыцый шляхты і дваранства.
Вывучэнне пытанняў генеалогіі, геральдыкі, гісторыі.
Наладжванне кантактаў з дваранскімі і шляхецкімі згуртаваннямі за мяжой.
Арганізацыя канцэртаў, баляў, музычных і паэтычных салонаў, лекцый, экскурсій.
Правядзенне дабрачынных акцый.
Кожны шляхецкі род меў свой герб – сімвал сям’і, дому, Радзімы.
За яго ў баі аддавалі жыццё.
Яго захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Дасылайце прозвішчы Вашых продкаў для праверкі іх прыналежнасці да шляхты
(праверка ажыццяўляецца бясплатна).
У выпадку станоўчага выніку Вам будзе высланы бланк заяўкі на рэканструкцыю шляхецкай граматы і родавага герба.
Пры адсылцы электроннага ліста просім у раздзеле «тэма» пісаць «герб» (gerb),
каб ліст не патрапіў у спам.